

На старонках выдання чытачы пазнаемяцца самымі значныімі гістарычнымі падзеямі нашай краіны ў раздзеле «Гісторыя”. Саломапляценне, ткацтва, абразы, іншыя творы і вырабы народных майстроў адлюстраваныя ў раздзеле «Народнае мастацтва”. Пэрліны дойлідства – Мірскі замак, касьцел Найсвяцейшага Божага цела ў Нясвіжы, Камянецкая вежа і гісторыя беларускага дойлідства ў “Архітэктуры”. Непаўторныя краявіды, возера Нарач і рака Прыпяць, свет птушак і жывел можна знайсьці ў раздзеле “Прырода”. Гісторыя і сеняшняе жыцце сталіцы Беларусі – у аднайменным разьдзеле “Мінск”. Аўтар складальнік Дзяніс Раманюк на старонках альбома маляўніча і густоўна прадставіў сваю краіну вачам землякоў. Альбом будзе цікавы беларусам, але галоўная мэта стварэння такой кнігі – прэзентацыя Беларусі гасцям, для якіх яна будзе выдатным падарунакам.
Альбом «Беларусь» на кітайскай мове
Аўтар-укладальнік і мастак: Дзяніс Раманюк
ISBN 978-985-90398-2-9










