• 1vokladka_Siniavok_www_min
  • 2vokladka_Shliah_www_min
  • 3Malaja_B_min_Ramaniuk
  • 4ramaniuk-smak-belaruskaj-kuhni_min
  • 5bel_1_blak
  • 6ramaniuk-belarus-china_min
  • ramaniuk-belarus-a5-min
  • ramaniuk-hram-i-krajavid_min
  • vokladka_Barhatkou_www_min
  • vokladka_Charnobyl_www_min
  • vokladka_Kryzhy_www_min
  • vokladka_Stroi_www
 
 
У кнізе змешчаны 152 фатаграфіі, на якіх адлюстраваны 86 храмаў і мноства краявідаў — як са знакавых, так і менш вядомых куткоў нашай Радзімы. Кожны здымак храма суправаджаецца падрабязным апісаннем, складзеным з дзвюх частак. У першай частцы, падрыхтаванай вядомым гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім, пададзена дакладная навукова-гістарычная інфармацыя. Другая частка — лірычная, ад фатографа. У ёй Дзяніс Раманюк распавядае пра тое, што засталося па-за кадрам, ды пра ўласныя пачуцці і ўспаміны, звязаныя са стварэннем кожнага фотаздымка.
Альбом выдадзены ў шыкоўным гарызантальным фармаце 300×240 мм і складаецца са 192 старонак пад цвёрдай вокладкай. Зроблена і падарункавая версія — у футарале з залатым абрэзам блока.

Падрабязней