Гэтая кніга дорыць яркія эмоцыі. Беларусь — краіна шчырых людзей і прыгожых краявідаў. На старонках фотаальбома «Беларусь. Маленькая кніга пра вялікую краіну» можна пазнаёміцца з багатай і самабытнай культурай беларусаў, палюбавацца цудоўнымі беларускімі краявідамі і шматлікімі помнікамі.
У кнізе прыводзяцца кароткія гістарычныя даведкі пра ўсе абласныя гарады, кожны з іх прадстаўлены фотаздымкамі.
Раздзел пра народныя рамёствы паказвае іх разнастайнасць і адлюстроўвае выключнае майстэрства беларускіх майстроў. У альбоме можна пабачыць вынікі гэтага майстэрства — вырабы з саломкі і гліны, народнае адзенне, вышываныя ручнікі, маляваныя дываны і куфры, тканыя паясы і посцілкі…
Архітэктуру Беларусі прадстаўляюць у альбоме найбольш цікавыя помнікі дойлідства — сярод іх і вельмі вядомыя — як, напрыклад, палац Радзівілаў у Нясвіжы ці Успенскі сабор у Жыровічах, — так і малавядомыя, але не менш цікавыя аб’екты архітэктуры, такія як будынак Брэсцкага чыгуначнага вакзала ці татарская мячэць у Іўі.
Фотаальбом дае магчымасць пабачыць хараство беларускай прыроды. Праглядаючы фотаздымкі вядомых азёр і рэк — такіх, як Нарач і Браслаўскія азёры, Прыпяць, Нёман і Дняпро, — а разам з імі і сціплых, але не менш прыгожых куточкаў Беларусі, нельга не адчуць прыгажосць і маляўнічасць беларускай зямлі.
Беларусь насяляюць працавітыя, добразычлівыя і гасцiнныя людзі — іх фотаздымкі сустракаюцца па ўсёй кнізе і напаўняюць яе жыццём, і гэта робіць кнігу вельмі душэўнай і сучаснай.