• 1vokladka_Siniavok_www_min
  • 2vokladka_Shliah_www_min
  • 3Malaja_B_min_Ramaniuk
  • 4ramaniuk-smak-belaruskaj-kuhni_min
  • 5bel_1_blak
  • 6ramaniuk-belarus-china_min
  • ramaniuk-belarus-a5-min
  • ramaniuk-hram-i-krajavid_min
  • vokladka_Barhatkou_www_min
  • vokladka_Charnobyl_www_min
  • vokladka_Kryzhy_www_min
  • vokladka_Stroi_www
bel 1 blak
На старонках альбома «Беларусь» канцэнтравана падаецца найбольш важная інфармацыя пра нашу краіну. Самыя значныя гістарычныя падзеі Беларусі коратка апісваюцца ў раздзеле «Гісторыя». У раздзеле «Народнае мастацтва» можна пазнаёміцца з саломапляценнем, ткацтвам, абразамі, іншымі творамі і вырабамі народных майстроў. Перліны дойлідства — Мірскі замак, касцёл Найсвяцейшага Божага Цела ў Нясвіжы, Камянецкая вежа, а таксама гісторыя беларускага дойлідства падаюцца ў раздзеле «Архітэктура». Непаўторныя краявіды, возера Нарач і рака Прыпяць, свет птушак і жывёл можна знайсці ў раздзеле «Прырода». Гісторыю і сённяшняе жыццё сталіцы Беларусі — горада Мінска можна прасачыць у аднайменным раздзеле «Мінск».
Альбом будзе цікавы беларусам, але галоўная мэта яго стварэння — прэзентацыя Беларусі гасцям, для якіх гэтая кніга будзе выдатным падарунакам.