

Альбом знаёміць з жывапіснымі творамі вядомага беларускага мастака Ігара Бархаткова. Яго жывапіс вылучаецца тонкім каларытам і густам. Увагу Ігара Бархаткова найчасцей прыцягвае краявід, менавіта яму прысвечана большасць рэпрадукцый у альбоме. Крытычны ўступны артыкул напісаны прафесарам Ленінай Міронавай, якая лірычна, але дасканала аналізуе творчасць жывапісца.