vokladka Charnobyl www max

«Таямнічая Зона – як забаронены плод – вабіла і вабіць многіх. Але толькі адзінкі могуць патрапіць сюды і пабачыць наступствы катастрофы ўвачавідку. Яшчэ меней тых, хто назіраў страшныя падзеі ў першыя гады пасля аварыі. Фатаграфія аб’ектыўна зафіксавала стан да катастрофы і тыя змены, што адбываліся тут на працягу наступных дваццаці гадоў. Гэта кніга – «сталкер», які вядзе ў глыб Зоны, паказвае яе ранейшы і цяперашні стан, дапамагае зразумець маштаб і ацаніць вынікі... »

Дзяніс Раманюк (аўтар-выдавец)

Што адбылося і што адбываецца на забруджаных тэрыторыях, азначаных аўтарамі адным ёмістым словам — Зона? Пагаршэнне здароўя людзей, звязанае з наступствамі радыяцыі; псіхалагічныя пакуты людзей, што працягваюць жыць на забруджаных тэрыторыях; незваротныя экалагічныя змены; культурныя і эканамічныя страты — пералік постчарнобыльскіх праблемаў можна доўжыць і доўжыць.

Пакінутая чалавекам прырода Зоны, яе раслінны і жывёльны свет апынуліся ва ўмовах надзвычайнага эксперыменту — гэта адлюстравана ў раздзеле «Прырода». Раздзел «Народ» прысвечаны аўтэнтычнай народнай культуры Зоны, з яе традыцыямі і абрадамі, фальклорам, а таксама строямі, ткацтвам, жывапісам, дойлідствам — скарбам страчанае цывілізацыі. Сама аварыя, у кантэксце жыцця людзей на забруджаных тэрыторыях да і пасля выбуху, паказваецца ў раздзеле «Гісторыя». Самы балючы раздзел — «Чалавек» — адлюстроўвае людскія пакуты, звязаныя з магчымымі наступствамі радыяцыі.

Альбом не толькі знаёміць чытача з драмай, што разыгралася ў выніку самага вялікага атамнага выбуху, які адбыўся ў мірны час, але і стварае манументальную карціну чалавечае катастрофы на тле культуры і прыроды. У ім таксама знайшлі свой адбітак тыя працэсы і змены, што адбываюцца на гэтых тэрыторыях сёння. Гэты альбом — своеасаблівая энцыклапедыя Чарнобыльскай ката-  строфы. Ён дае чытачу мажлівасць скласці для сябе ўяўленне пра тую бяду, што ўжо больш за 25 гадоў уплывае на лёс цэлае краіны — Беларусі.

 
  • Malaja_B_min_Ramaniuk
  • bel_1_blak
  • vokladka_Barhatkou_www_min
  • vokladka_Belarus_2_1_min
  • vokladka_Charnobyl_www_min
  • vokladka_Kryzhy_www_min
  • vokladka_Shliah_www_min
  • vokladka_Siniavok_www_min
  • vokladka_Stroi_www