• 1vokladka_Siniavok_www_min
  • 2vokladka_Shliah_www_min
  • 3Malaja_B_min_Ramaniuk
  • 4ramaniuk-smak-belaruskaj-kuhni_min
  • 5bel_1_blak
  • 6ramaniuk-belarus-china_min
  • ramaniuk-belarus-a5-min
  • ramaniuk-hram-i-krajavid_min
  • vokladka_Barhatkou_www_min
  • vokladka_Charnobyl_www_min
  • vokladka_Kryzhy_www_min
  • vokladka_Stroi_www
vokladka Charnobyl www max
 
 

Аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі стала найбуйнейшай катастрофай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. У аснову альбома «Чарнобыль» ляглі арыгінальныя вынікі даследаванняў, праведзеных аўтарамі за некалькі гадоў, а таксама найбольш важная і цікавая інфармацыя пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС.

Альбом атрымаў наступныя ўзнагароды:
•    «Гран-пры» III Маскоўскага міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі – 2006»;
•    ганаровы знак Беларускага саюза дызайнераў «Найлепшае выданне ў галіне дызайну за 2006 год»;
•    «Залаты фаліянт» пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі – 2007» у намінацыі «За ўвасабленне наватарскай ідэі»;
•    «Залаты фаліянт» пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі – 2008» у намінацыі «Найлепшы фотамастак».

Вялікі фармат 29х34 см, 256 старонак, 259 ілюстрацый. Усе тэксты і подпісы пад фота пададзеныя на беларускай, ангельскай і нямецкай мовах. На сённяшні дзень гэта рарытэтнае выданне.

Мастацка-навуковы альбом «Чарнобыль»
Аўтары: Дзяніс Раманюк, Ігар Бышнёў, Анатоль Кляшчук
Укладальнік і мастак: Дзяніс Раманюк
Дзяніс Раманюк, 2006. Мінск
ISBN 9955-437-21-9

Падрабязней