Упершыню ў гісторыі беларускай этнаграфіі Міхась Раманюк апісаў усе формы і функцыі крыжоў і надмагілляў, а таксама месцы іх усталявання. Значнае месца ў манаграфіі адведзена пахавальна-памінальнаму абраду ў сістэме народнай беларускай культуры. Гэта манаграфія — адзінае выданне, якое дазваляе чытачу так глыбока і ўсебакова пазнаёміцца з унікальным складнікам традыцыйнай культуры беларусаў.