

На падставе шматгадовых экспедыцый і навуковых даследаванняў, праведзеных у 1960—1990-х гадах, Міхась Раманюк упершыню ў гісторыі Беларусі ажыццявіў сістэматызацыю і рэгіянаванне беларускага народнага адзення. Наступным вынікам гэтай працы стала стварэнне мастацка-графічных рэканструкцый, 62 з якіх пазней увайшлі ў альбом «Беларускія народныя строі». Выявы 34 строяў, падзеленыя на 7 рэгіёнаў, і рэгіянальная мапа падаюць суцэльную панараму вытанчанай прыгажосці, створанай беларускімі жанчынамі.