Альбом «Беларускія народныя строі» прафесара Міхася Раманюка прысвечаны аднаму з самых значных відаў народнай творчасці беларусаў — нацыянальнаму адзенню. Альбом, які складаецца з уступнага тэксту аўтара і мастацка-графічных рэканструкцый, мае выключную эстэтычную і паліграфічную якасць.
Альбом «Беларускія народныя строі» атрымаў наступныя ўзнагароды:
•знак «За найлепшы дызайн кнігі 2003» Беларускага саюзу дызайнераў;
•дыплом І ступені на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі – 2004»;
•дыплом ІІ ступені на Маскоўскім міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі – 2004» у •намінацыі «Трыумф»;
•два дыпломы на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі – 2004»: «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны» і «За высокую выдавецкую культуру».
Альбом «Беларускія народныя строі» мае гарызантальны фармат А5, аб’ём 80 старонак, 62 рэпрадукцыі, срэбраны зрэз блока. Выдадзены на беларускай, ангельскай, нямецкай і французскай мовах. Ёсць версія ў футарале.
Aльбом « Беларускія народныя строі»
Аўтар: Міхась Раманюк
Укладальнік і мастак: Дзяніс Раманюк
Дзяніс Раманюк, 2003. Вільня
ISBN 9955-437-16-2