vokladka Siniavok www max

З прадмовы аўтара да альбома:
«Ранішняя раса, туман… Сонечная дарожка на люстры возера, рух ракі… Бляск ручая, дождж за акном і першы снег… Смак вады з прыгаршчаў… Момант, калі перапыняеш дыханне, а вусны нецярпліва дакранаюцца да паверхні крыніцы… Неспакой, з якім зазіраеш у блакітныя вочы дзяўчыны… Гэтыя вобразы-сімвалы ведае кожны. Пры ўзгадцы пра іх з’яўляецца пачуццё шчасця. Свядомасць зрушвае крыгаход мараў і ўспамінаў. Плынь думак і фантазіі пераносіць у час дзяцінства і маладосці, туды, дзе ёсць нешта сваё. Там, дзе купаўся, сплаўляўся з сябрамі на байдарках, лавіў рыбу, катаўся на лодцы з каханым чалавекам. Мроіцца дзядоўская хата са студняю ў двары. Лецішча з невялічкай сажалкай… Вобразы, існаванне якіх немагчымае без аднаго важнага складніка — вады. Той, што віруе і ласкава плёскаецца ў непаўторных творах Бога на зямлі — іх хараству і прысвечана гэтая кніга».

Старонкі адной кнігі робяць магчымым унікальнае падарожжа за «блакітным скарбам». 305 фотаздымкаў, зробленых з зямлі, вады і нават з паветра, паказваюць аблічча вядомых і схаваных ад погляду чалавека азёр і рэк. Разглядаючы іх адлюстраванні, жыхары і госці краіны могуць захапляцца непаўторнай прыгажосцю Беларусі. Альбом «Беларусь сінявокая» не толькі знаёміць з хараством прыродных скарбаў Беларусі — ён увекавечыў іх зменлівыя рысы для наступных пакаленняў. Кніга можа быць выдатным экскурсаводам, даведнікам і падарункам.
  • Malaja_B_min_Ramaniuk
  • bel_1_blak
  • vokladka_Barhatkou_www_min
  • vokladka_Belarus_2_1_min
  • vokladka_Charnobyl_www_min
  • vokladka_Kryzhy_www_min
  • vokladka_Shliah_www_min
  • vokladka_Siniavok_www_min
  • vokladka_Stroi_www