Кніга «Смак беларускай кухні» ўключае тэкст на трох мовах: беларуская, руская і англійская. У выданне ўвайшло 37 рэцэптаў страў і 9 рэцэптаў напояў. У залежнасці ад таго, што звычайна елі і пілі беларусы розных саслоўяў зімой, вясной, летам і восенню, рэцэпты кнігі размеркаваны па сезонах. Кожная страва і напой суправаджаюцца маляўнічай фатаграфіяй, апісаннем інгрэдыентаў і тэхналогіяй гатавання, а таксама займальным экскурсам у гісторыю. Кніга падрыхтавана да выдання ў раскошным фармаце 240 х 297 мм і складаецца са 144 старонак.