Унікальная прапанова – першы ў гісторыі Беларусі падарункавы альбом на кітайскай мове! Альбом «Беларусь» на кітайскай мове, складаецца з раздзелаў, што маляўніча і густоўна знаёмяць чытача з перлінамі гісторыі, народнага мастацтва, архітэктуры, прыроды і сталіцай Мінскам. Кожны з пяці названых раздзелаў мае тэкставы нарыс, што канцэнтравана падае найбольш важную інфармацыю. Зручны фармат А4, аб’ём 48 старонак і 77 ілюстрацый.