Дзяніс Раманюк уклаў і выдаў кнігі: альбом «Беларусь» (2002, 2003, 2006, 2008, 2010), фотаальбом «Беларусь» (2003), «Чарнобыль» (2006), «Мой шлях Беларусь» (2008, 2010) і «Беларусь сінявокая» (2012). Таксама ён падрыхтаваў да друку і выдаў кнігі іншых аўтараў: Міхася Раманюка «Беларускія народныя крыжы» (2000), «Беларускія народныя строі» (2003) і Ігара Бархаткова «Игорь Бархатков» (2003).

Удзельнік больш як 50 выстаў фатаграфіі і графікі, сярод якіх — персанальныя: у Бундэстагу (Берлін), у мэрыі горада Вільнюса, Кембрыджскім і Оксфардскім універсітэтах, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Фондзе культуры Літвы, Нацыянальнай бібліятэцы горада Таліна, — а таксама асноўныя групавыя: у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Нью-Ёрк), Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Вільнюскай мастацкай акадэміі, Дзяржаўнай галерэі мастацтваў у Лодзі (Польшча), Варшаўскім універсітэце (Польшча), Палацы мастацтваў у Мінску, у галерэях «Arka» (Вільнюс), «Nova» (Мінск)…

Графіка і фотаздымкі Дзяніса Раманюка захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Літоўскай нацыянальнай камісіі ЮНЕСКА, Гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі, Дзяржаўнай галерэі мастацтваў у Лодзі (Польшча), Агенцтве па аднаўленні старога горада (Вільнюс) ды іншых музеях.
Дзяніс Раманюк. Выдавец
  • 09_max
  • 116_235_Mihas_Dzianis_1989_max
  • 153-5397_IMG_max
  • 16_max
  • Al_Jarreau_min
  • DSC_0400_min
  • Dz_Kliashchuk
  • Dzianis_001_max
  • Dzianis_min
  • Dzionia_Vadzim_3_min
  • Dzionia_min
  • Gran_Prix_Maskva_max
  • IMG_0931_min
  • IMG_6206_max
  • IMG_6228_max
  • Kliasc02_min_min
  • Mihas_Dzianis_3_A_sa_studentami_BAM_max
  • RW_100411_287_max
  • Untitled-23_max
  • _RW_3582_min
  • backi_1__max
  • dsc_0014_max
  • dzionia_vadzim_8_max
  • img_0288_max
  • img_0808_max
  • img_1012_max
  • img_2369a_max
  • p04060403_max
  • p04081401_max
  • p1010030_max
  • p2270030_max
  • pa170238_max
  • person2_max
  • siamjabw_max